Ірына Фёдараўна правяла чарговую гутарку са студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі і філалагічнага факультэта. Размова ішла аб важных і надзённых пытаннях, якія датычацца кожнага купалаўца.
Рэктар гаварыла з моладдзю аб важнасці вакцынацыі, прыводзячы ў прыклад выкладчыкаў, сярод якіх прышчапіліся больш за 90%. Бо галоўная задача сёння засцерагчы сябе ад навакольных і, вядома, сваіх блізкіх.
- Кавід нас не пакідае, прыходзіць хваля за хваляй, з'яўляюцца новыя, больш агрэсіўныя штамы. Калі раней ішла размова аб тым, што дзеці амаль не схільныя да гэтай інфекцыі, то зараз нават малышы пераносяць каранавірус. Таму не варта ігнараваць вакцынацыю. Так, прышчэпка абараняе кожнага чалавека ў рознай ступені. Хтосьці зусім не захварэе, а хтосьці перанясе ў лёгкай форме. Вакцыны - гэта тое, што дапамагло людзям перамагчы многія смяротныя хваробы. Давайце зробім свой унёсак у барацьбу з кавідам!
Гаворачы аб каранавірусе і прышчэпках, Ірына Фёдараўна адзначыла, што многія прадпрыемствы і школы горада не будуць браць на практыку студэнтаў, якія не прайшлі вакцынацыю. І хоць на думку рэктара няправільна заахвочваць студэнтаў за вакцынацыю, усё ж было прынятае рашэнне арганізаваць паход у боўлінг для першых 50 груп, дзе будуць прышчэплены 75% і больш студэнтаў. Зразумелая справа, што на адпачынак пойдуць рабяты, толькі якія вакцынаваліся.
Нельга было не закрануць тэму рэферэндуму, прысвечанага зменам у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Ірына Фёдараўна адзначыла важнасць гэтай падзеі і заклікала паўналетніх дзяцей праявіць грамадзянскую актыўнасць на будучым рэферэндуме.
- У хуткім часе пройдуць дзве дыялогавыя пляцоўкі, прысвечаныя самаму важнаму дакументу краіны. Студэнты таксама прымуць у іх удзел, і мы ўсе разам абмяркуем тыя змены, якія прапануецца ўнесці.
Таксама на сустрэчы ішла размова аб сесіі і фарміраванні студэнцкага рэйтынгу. Пасля абмеркавання студэнты задалі пытанні і змаглі наўпрост паразмаўляць з рэктарам.