СПАСЫЛКА ДЛЯ ПАДКЛЮЧЭННЯ ДА ПРАМОЙ ТРАНСЛЯЦЫІ
У гэтым годзе адбудуцца юбілейныя, дзесятыя, Каложскія чытанні, якія збяруць удзельнікаў з усёй Беларусі. Тэматычнае поле традыцыйна шырокае і выклікае вялікую цікавасць. Чытанні пройдуць як у вочным фармаце, так і ў фармаце online.
У рамках чытанняў запланаваны круглы стол "Ці патрэбна рэлігія сучаснаму чалавеку?", маладзёжны дыскусійны пул-ап, педагагічная майстэрня для работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, выстаўка-агляд дзіцячай літаратуры з фондаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф Карскага і, натуральна, работа секцый.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуская Праваслаўная Царква, Гродзенская епархія, абласны інстытут развіцця адукацыі, Гродзенскі музей гісторыі і рэлігіі.