З 8 па 10 снежня ў БДУ праходзіў нацыянальны этап VII Міжнароднай алімпіяды курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі па матэматыцы. Купалаўцы годна сябе праявілі!
У камандным заліку курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы занялі другое месца. У абсалютным асабістым першынстве курсант 3-га курса Уладзіслаў Русакоў ва ўпартай барацьбе заваяваў бронзу.
У Алімпіядзе таксама прынялі ўдзел: Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенныя кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Віншуем нашых хлопцаў з выдатным вынікам!