У Мінску найлепшыя байцы, камандзіры і камісары ўрачыста падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра!
Урачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра адбылася сёння ў ЗАТ "Атлант" у рамках фіналу рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў "Маладосць. Праца. Адзінства".
Купалаўцы ўдастоіліся ганаровых узнагарод у конкурсе "Працоўны семестр-2021". Штабу працоўных спраў ВА/РК ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы аб'явілі падзяку ЦК ГА "БРСМ". Ганна Іалоп, студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну, удастоена падзякі ЦК ГА "БРСМ" у намінацыі "Лепшы камандзір атрада, які працуе за межамі Рэспублікі Беларусь". "Ганаровым знакам беларускіх студэнцкіх атрадаў" узнагароджана Вольга Русілка, сакратар ВА/РК ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы, магістрант філалагічнага факультэта.
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!