За час камандзіроўкі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Белых наведаюць сем універсітэтаў Узбекістана для фарміравання сувязей і ўзгаднення прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння ў навукова-адукацыйнай і культурнай сферах.
У першы дзень візіту Ірыны Кітуркі і Юрыя Белых ва Узбекістан прайшлі перамовы ў двух універсітэтах: Ташкенцкім дзяржаўным эканамічным універсітэце і ў Нацыянальным інстытуце мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода.
Сустрэча кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Ташкенцкага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбылася ўпершыню. У ходзе размовы былі дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў адукацыйнай і навуковай сферах, акадэмічным абмене супрацоўнікамі і студэнтамі, у прыватнасці па праграме "Запрошаны прафесар", што знойдзе адлюстраванне ў падпісанні дагавора аб супрацоўніцтве паміж двума ўніверсітэтамі ў бліжэйшы час.
Перагаворы з кіраўніцтвам Нацыянальнага інстытута мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода абазначылі шляхі развіцця ўжо існуючага супрацоўніцтва. На гэты раз бакі абмеркавалі пытанні праектавання і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм па найбольш запатрабаваных спецыяльнасцях бакалаўрыяту і магістратуры. Ішла размова аб сумесным навуковым кіраўніцтве магістрантамі і дактарантамі замежных універсітэтаў, удзеле ўзбекскіх студэнтаў і калег у навукова-адукацыйных мерапрыемствах, спецыялізаваных летніх школах, стажыроўках.
Дарэчы, супрацоўніцтва з Нацыянальным інстытутам мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода ўжо мае сваю, няхай і не вельмі працяглую, гісторыю. У сакавіку гэтага года прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых наведаў Ташкент з рабочым візітам. Яго вынікам стала падпісанне Дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве з Нацыянальным інстытутам мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода. У рамках дамовы дацэнт кафедры прыкладной графікі, факультэта дызайну Нацыянальнага інстытута мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода Серык Пірматаў прыняў удзел у X міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У.Д. Разенфельда», а таксама ў праграме Купалаўскага ўніверсітэта «Запрошаны прафесар».