Удзельнікі павінны былі зрабіць відэазапіс жывога выступу, знятага на статычную камеру - без элементаў мантажу, злепвання кадраў, накладання аўдыёдарожак. На відэа павінен быць запісаны адзін асобны конкурсны нумар.
Музычны твор павінен было адпавядаць тэматыцы конкурсу: на відэа мог быць прадстаўлены сусветны хіт, папулярная песня айчыннага выканаўцы, аўтарская песня ці кавер-версія песні на рускай мове. Лепшага вакаліста выбіралі праз галасаванне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» на старонцы суполкі «Творчы цэнтр» ГрДУ імя Янкі Купалы. Месцы размеркаваліся наступным чынам.
Пераможца ў намінацыі "Аўтарская песня" - Вахітаў Альсар "Але я ўсё яшчэ кахаю цябе", студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта.
Пераможца ў намінацыі "Кавер версія на рускай мове" - Алі Хусэйн "Ты гэта я", аспірант.
Пераможца ў намінацыі "Папулярная песня айчынных выканаўцаў" - Шушкевіч Ягор "Караблі", студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта.
Пераможца ў намінацыі "Сусветны хіт" - Балаева Ясенія "Shallow", студэнца 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Прыз сімпатый журы атрымала Кейка Аксана Анатольеўна, супрацоўнік планава-эканамічнага аддзела ўніверсітэта.
Вакальны анлайн-конкурс «Па-за часам: музыка пакаленняў» арганізаваны аддзелам культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай працы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта.