Удзел у конкурсе прынялі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама навучэнцы Гуманітарнага, Тэхналагічнага, Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў, якія прадставілі на суд журы 48 плакатаў.
Журы ацэньвала працы ўдзельнікаў у 7 намінацыях. Па выніках конкурсу студэнцкіх плакатаў “Свабодны ад залежнасцяў” перамога ў намінацыі “Самы яркі малюнак” была прысуджана студэнткам факультэта біялогіі і экалогіі Крысціне Хадасевіч і Лізавеце Цюрынай, у намінацыі “Лепшы дызайн плаката” – навучэнцы Гуманітарнага каледжа. тэхнічнае выкананне» - навучэнкі Гуманітарнага каледжа Соф'і Коршун. Пераможцам у намінацыі "Лепшы сацыяльна-накіраваны плакат" стала работа навучэнкі Гуманітарнага каледжа Скрабко Аліны, а ў намінацыі "Лепшае выкананне ідэі" - плакат навучэнкі Ваўкавыскага каледжа Анастасіі Бінкевіч. Лепшы плакат-комікс, паводле ацэнкі журы, на конкурс прадаставіла навучэнка Ваўкавыскага каледжа Іна Татарыновіч, лепшы матывацыйны плакат - навучэнка Ваўкавыскага каледжа Валерыя Малючак.
Сёлета журы прысудзіла яшчэ 3 спецыяльныя намінацыі. У намінацыі "Самы інфарматыўны плакат" перамогу атрымала работа студэнткі факультэта мастацтваў і дызайну Кацярыны Вінчы. Пераможцам у намінацыі "Нестандартны падыход" стала работа навучэнкі Гуманітарнага каледжа Яны Берташ. Таксама было вырашана адзначыць працы, якія адлюстроўваюць адну з актуальных праблем чалавецтва - залежнасць ад сацыяльных сетак і прысудзіць ім намінацыю "Самы актуальны плакат". Гэта працы студэнткі юрыдычнага факультэта Аляксандры Чартко і студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандры Шчур.
Віншуем пераможцаў! Узнагароджанне адбудзецца 30 снежня на Савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.