Магістранты другога года навучання спецыяльнасці "Біялогія" факультэта біялогіі і экалогіі Кацярына Рабкоўская і Арцём Песняк у рамках дагавора аб супрацоўніцтве прайшлі стажыроўку ў Казанскім (Прыволжскім) федэральным універсітэце ў снежні 2021 года.
Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт – адна з вядучых ВНУ Расійскай Федэрацыі. Ва ўніверсітэце існуе кафедра заалогіі і агульнай біялогіі, у структуры якой ёсць навукова-даследчыя лабараторыі гідрабіялогіі і малекулярнай сістэматыкі, экалогіі водных арганізмаў і аквакультуры, ультраструктурнай арганізацыі тканін, біяразнастайнасці і экалогіі пазваночных, а таксама Заалагічны музей імя Э.А. Эверсмана.
У рамках тэм магістарскіх дысертацый магістранты працавалі ў лабараторыях, вывучылі шкілетахраналагічны метад даследавання ўзроставай структуры папуляцый і хуткасці росту амфібій, які заснаваны на даследаванні слаістай структуры костак жывёл па зрэзах, атрыманым на замарожваючым мікратоме-крыястаце МК-25.
Кацярына Рабкоўская і Арцём Пясняк наведалі заалагічны музей імя Э.А. Эверсмана, які адносіцца да ліку найстарэйшых у Расіі сховішчаў гэтага профілю, а па багацці і гістарычнай каштоўнасці калекцый з'яўляецца адным з найзначнейшых заалагічных музеяў Расіі. Каля 1,4 тысячы экспанатаў прызнаны спецыялістамі асабліва каштоўнымі. У іх ліку калекцыі трапічных насякомых, рэліктавая гаттэрыя, лятаючы дракон з вострава Ява, зебра квагга (Equus quagga), поўнасцю знішчаная чалавекам і многія іншыя віды.
Таксама магістранты наведалі МБУ ДА "Гарадскі дзіцячы эколага-біялагічны цэнтр" у Казані. Цэнтр заснаваны ў 1984 годзе, і за 31 год існавання створана найбагацейшая калекцыя раслін адкрытага і закрытага грунта.