Снежань - заўсёды асаблівы і чароўны месяц, які дорыць мора станоўчых эмоцый. Купалаўцаў, несумненна, ахапіў святочны настрой. Сёння, напрыклад, падчас сустрэчы з рэктарам студэнты атрымалі падарункі і цёплыя віншаванні.
Ірына Фёдараўна пажадала рабятам у любым узросце верыць у цуд і ўмець дарыць яго блізкім людзям, а таксама здзяйснення запаветных мар і быць шчаслівымі.
Творчыя студэнты падарылі гасцям сустрэчы музычныя падарункі, выканаўшы папулярныя навагоднія хіты. Сюрпрыз падрыхтавала і Ірына Фёдараўна - яна адзначыла, што не магла прыйсці да студэнтаў з пустымі рукамі. Сюрпрызам стала з'яўленне Дзядулі Мароза і Снягуркі, якія прынеслі салодкія падарункі.