Магчымасць адчуць сябе студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта атрымалі пераможцы інтэлектуальнага анлайн-праекта для школьнікаў «sm.Art.Well», які праводзіўся кафедрай журналістыкі. Навучэнцы 9-11 класаў правядуць тры займальныя дні на факультэце гісторыі камунікацыі і турызму.
З 4 па 6 студзеня 2022 года ўдзельнікі offline-інтэрактыву "Стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы" правядуць насычана. Для іх падрыхтавалі навучальныя заняткі са студэнтамі спецыяльнасцей “Журналістыка” і “Інфармацыя і камунікацыя”, арганізуюць наведванне філіялаў кафедры журналістыкі ў гродзенскіх СМІ і майстар-класы вядучых журналістаў. Таксама адбудзецца экскурсія па вячэрнім Гродне, музычны вечар і ролевая навучальная гульня ў рамках дысцыпліны "Сучасная прэс-служба", у якой прымуць удзел практыкуючыя журналісты. Завершыцца цыкл мерапрыемстваў offline-інтэрактыву «Стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы» 6 студзеня ўручэннем сертыфікатаў і ўзнагароджваннем пераможцаў медыяадукацыйнай анлайн-гульні «sm.Art.Well».
Даведачна
Інтэрнэт-праект для школьнікаў "sm.Art.Well" праводзіўся кафедрай журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму з 26 лістапада па 29 снежня 2021 года. У інтэлектуальным марафоне, накіраваным на павышэнне культуры карыстання сацыяльнымі медыя, прынялі ўдзел больш за 50 маладых людзей са школ і гімназій Гродна, Брэста і Гродзенскай вобласці.
Разгадваючы рэбусы і адказваючы на пытанні ў Instagram, рабят даведаліся шмат новага аб сферы медыя, аб мове і культуры, пазнаёміліся з творамі мастацтва і гістарычнымі сюжэтамі, атрымалі магчымасць паглыбіць свае веды па прадметах ЦТ.
Інтэрнэт-праект для школьнікаў "sm.Art.Well" рэалізаваны ў рамках работы Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, рэдакцыі абласной газеты "Гродзенская праўда" і рэдакцый раённых газет Гродзенскай вобласці.