Падарункі і цёплыя віншаванні атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячых садоў №24 і №39. Ад імя рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітуркі малых павіншаваў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілій Сянько.
Як старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Фёдараўна штогод віншуе малых з навагоднімі святамі. Ад яе імя цёплыя словы і падарункі перадаў Васілій Сянько, кампанію яму склалі Дзядуля Мароз і Снягурачка. Усе разам яны стварылі казку для дзяцей і пакінулі мора станоўчых эмоцый.
Купалаўцы штогод становяцца ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта і каледжаў праводзяць навагоднія і калядныя мерапрыемствы, тэматычныя выставы і дабрачынныя акцыі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца сем'ям, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам дзіцячых спецыялізаваных устаноў і школ-інтэрнатаў, а таксама дзецям са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў.