Як паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў год, прысвечаны гістарычнай памяці, праводзіць першую вялікую нараду "Аб рэалізацыі гістарычнай палітыкі".
Як паведаміла БелТА, Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць выпрацаваць дакладную канцэпцыю ацэнкі падзей і ролі асоб у гісторыі беларускай дзяржавы. На нарадзе ў Прэзідэнта былі заслуханы прапановы па рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў краіне, выпрацаваныя па даручэнні кіраўніка дзяржавы Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі сумесна з Нацыянальным сходам, прадстаўнікамі гістарычнай грамадскасці, іншымі зацікаўленымі.
У гэтай асабліва важнай нарадзе прымае ўдзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.