Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з 24 студзеня па 30 жніўня 2022 года праводзіць Сёмы міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон "Купалаўскія праекты" з удзелам міжнародных экспертаў і цьютараў.
Марафон накіраваны на навучанне педагагічных работнікаў тэхналогіям стварэння навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў "Купалаўскія праекты" ў 2016-2021 гадах.
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца ІКТ-актыўныя педагогі з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых краін, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных праектаў для дашкольнікаў, навучэнцаў, педагогаў і студэнтаў.
Для ўдзелу ў дыстанцыйным міжнародным адукацыйным марафоне аўтарам будучых навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў да 24 студзеня трэба запоўніць форму рэгістрацыі, настаўнікам сеткавых праектаў да 20 студзеня - электронную анкету.
Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафону «Купалаўскія праекты - 2022» можна знайсці ў Палажэнні аб марафоне і на сайце «Купалаўскія праекты»
Кантакты
Кантактная асоба – дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Купалаўскага ўніверсітэта Ніна Макарава.
Тэл.: +375(29) 780-05-29, +375-152-39-58-95
E-mail: kupala.project@gmail.com, makarova_np@grsu.by