Зімовая змена лагера сабрала 18 навучэнцаў СШ №7 Ваўкавыска. На працягу трох дзён юнакі больш цесна пазнаёміліся з прафесіяй педагога і адкрылі для сябе яе новыя грані. Абагацілі свае веды не толькі школьнікі - каштоўныя ўрокі атрымалі і дарослыя.
"Настаўнік Next" – першы ў краіне профільны аздараўленчы лагер, ініцыятарамі якога з'яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама і педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Кожная змена лагера "Настаўнік Next" выклікае ў школьнікаў ажыўлены інтарэс, які расце з года ў год. Дзеці не толькі з карысцю бавяць канікулярны час, але і атрымліваюць каштоўныя веды, якія дапамагаюць вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. Многія ўдзельнікі лагера мінулых гадоў сёння вучацца ў ГрДУ імя Янкі Купалы на спецыяльнасцях педагагічнага профілю розных факультэтаў.
Адкрылася зімовая змена профільнага лагера круглым сталом "Настаўнік Next" - шлях у прафесію", дзе ўдзельнікі абмеркавалі перавагі, якія дае навучанне ў педагагічным класе. Школьнікам расказалі, якія педагагічныя спецыяльнасці ёсць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і якія ўступныя іспыты трэба прайсці, каб навучацца па тых ці іншых спецыяльнасцях.
Удзельнікі зімовай змены лагера «Настаўнік Next» мелі магчымасць праверыць свае веды, прайшоўшы тэставанне па радзеле беларускай мовы і вэб-квест «Педагагічны лабірынт».
У рамках змены для рабят правялі займальныя экскурсіі па факультэце біялогіі і экалогіі і філалагічнаму факультэту, а таксама арганізавалі экскурсію ў музей Максіма Багдановіча.
Для дарослых правялі майстар-класы, якія з цікавасцю ўспрыняліся аўдыторыяй. Спікерамі сталі настаўнікі з СШ №7 Ваўкавыска, а слухачамі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта старэйшых курсаў і гродзенскія педагогі.
Ажыўленае абмеркаванне выклікаў урок «Антуан дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц». Прыёмы візуалізацыі на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковай школе». Ён паказаў новыя грані гэтых прыёмаў на прыкладзе аднаго з самых вядомых твораў замежнай літаратуры. Не менш цікавым стаў майстар-клас «Лэпбук як інструмент развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў на навучальных занятках», зрэшты, як і ўрок для дарослых «Удасканаленне навыкаў працы над літаратурным тэкстам праз тэхналогію сэнсавага чытання. Маральныя асновы выхавання чалавека. Л.Н.Талстой. Аповяд «Гутарка з прахожым»».
Завяршылі зімовую змену занятку на платформе Zoom з удзельнікамі алімпіяднага руху па прадмеце "Беларуская мова".