20 студзеня 2022 года на факультэце эканомікі і кіравання пройдзе круглы стол "Кластарны падыход у развіцці эканамічнай адукацыі".
У круглым стале прымуць удзел прадстаўнікі ВНУ-партнёраў з Расіі і Казахстана, навуковых арганізацый і прадпрыемстваў-заказчыкаў навукаёмістай прадукцыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў і супрацоўнікаў. Мерапрыемства пройдзе ў анлайн і афлайн фарматах з выкарыстаннем сродкаў відэаканферэнцсувязі.
Абмеркаванне абяцае быць шматгранным і актуальным. Удзельнікі абмяркуюць ролю інавацый у развіцці практыкаарыентаванасці і цыфравізацыі навучальнага працэсу пры падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю, пагавораць аб узаемадзеянні эканамічных ВНУ са стэйкхолдарамі на аснове кластарнага падыходу, падыскутуюць аб кластарным падыходзе як інстытуцыйнай інавацыі і аснове канкурэнтнага развіцця вышэйшай адукацыі і многіх іншых.
ШТО? Круглы стол «Кластарны падыход у развіцці эканамічнай адукацыі».
ДЗЕ? Вуліца Гаспадарчая, 23, аўдыторыя 404.
КАЛІ? 20 студзеня 2022.