В военных комиссариатах городов и районов начался прием заявлений для поступления в высшие военные учебные заведения. Подача заявлений завершается 31 марта 2022 года.
Курсанты на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы навучаюцца па дзвюх спецыяльнасцях: «Тылавое забеспячэнне войскаў (па накірунках)» і «Фізічная падрыхтоўка вайскоўцаў». Кожная са спецыяльнасцей цікавая і карыстаецца вялікім попытам у абітурыентаў. З моманту стварэння ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтавана 388 кадравых афіцэраў, больш за 1500 афіцэраў запасу.
Ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта валодае выдатнай матэрыяльна-тэхнічнай базай, якая дазваляе якасна рыхтаваць курсантаў. Неаднаразова факультэт прызнаваўся найлепшым у краіне.
Дарэчы, на вайсковым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы рыхтуюць спецыялістаў не толькі для Узброеных Сіл, але і для Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржбяспекі, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пасля паступлення на ваенную спецыяльнасць малады чалавек знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні і набудзе статус вайскоўца кантрактнай службы, гэта значыць, што курсанту забяспечаны пэўныя сацыяльныя гарантыі. Напрыклад, бясплатнае атрыманне адукацыі, дастойная стыпендыя, курсант забяспечаны ўсім неабходным падчас навучання, а пасля выпуску гарантавана працаўладкаваны.