20 студзеня 2022 года на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» прайшоў круглы стол на тэму «Класцерны падыход у развіцці эканамічнай адукацыі».
Удзельнікамі круглага стала сталі прадстаўнікі ВНУ-партнёраў з Расіі і Казахстана, Інстытута эканомікі НАН РБ, Аўдытарскай палаты РБ, прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў, члены Каардынацыйнага Савета па падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю, навучэнцы і супрацоўнікі. Мерапрыемства прайшло ў анлайн і афлайн фарматах з выкарыстаннем сродкаў відэаканферэнцсувязі.
Абмеркаваны шматгранныя і актуальныя пытанні па ўкараненні інавацый, практыкаарыентаванасці і цыфравізацыі ў навучальны працэс, навуковую дзейнасць пры падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю.
- Дынамічнае змяненне сацыяльна-эканамічных умоў патрабуе сёння новых падыходаў да фарміравання прафесійных кампетэнцый, - адзначыла дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая. - Працэс падрыхтоўкі спецыялістаў з'яўляецца найважнейшай задачай, якая патрабуе вырашэння, як на дзяржаўным узроўні, так і на ўзроўні прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Узрастае роля эканамічнай адукацыі ва ўсіх сферах дзейнасці.
Таксама Марына Яўгенаўна падкрэсліла, што асновай падрыхтоўкі спецыялістаў эканамічнага профілю сёння з'яўляецца кампетэнтнасны падыход, які ўключае, з аднаго боку, сучасныя тэхналогіі навучання, з другога - цесную сувязь з вытворчасцю. Сучасны спецыяліст з любой кваліфікацыяй павінен валодаць ІТ-тэхналогіямі, моўнымі ведамі, асновамі эканомікі, умець працаваць у камандзе, абгрунтаваць эканамічны эфект па свайму праекту, умець камерцыялізаваць вынікі сваёй працы і эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя рэсурсы.
У рамках работы Каардынацыйнага савета прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў, які створаны на факультэце ў 2015 годзе, вызначаюцца стратэгічныя напрамкі ўзаемадзеяння факультэта з прадпрыемствамі. Члены Каардынацыйнага Савета ўдзельнічаюць у рабоце дзяржаўных экзаменацыйных камісій, абмяркоўваюць тэматыку дыпломных, магістарскіх работ, праводзяць заняткі.
Вельмі важным з'яўляецца працэс планавання патрэбнасці ў кадрах, якая вызначаецца на падставе сумеснага маніторынгу дзейнасці прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў.
Удасканаленне выкладання дысцыплін дасягаецца праз правядзенне заняткаў на філіялах кафедр, у базавых арганізацыях, што дазваляе дапоўніць тэарэтычныя веды практычнымі навыкамі, павысіць якасць адукацыі і канкурэнтаздольнасць выпускнікоў, а таксама спрасціць перыяд адаптацыі маладых спецыялістаў пасля атрымання дыплома.
- Неабходна сфарміраваць шматпрофільныя інавацыйныя вытворча-адукацыйныя кластары, якія дазволяць узмацніць падрыхтоўку эканамічных кадраў з улікам шматпрофільнасці і міждысцыплінарных сувязяў, - адзначыла Марына Карпіцкая. - Вышэйшая адукацыя па спецыяльнасцях, атрыманых на факультэце эканомікі і кіравання, дае нашым выпускнікам бясспрэчныя канкурэнтныя перавагі ў працэсе працаўладкавання і кар'ернага росту. Магчымасць у максімальнай ступені ўлічваць прадпрымальніцкі складнік будзе важным крокам па рэалізацыі місіі сучаснага ўніверсітэта, што дазволіць умацаваць супрацоўніцтва бізнесу і ўніверсітэцкай адукацыі.