Конкурс прайшоў ужо 30-ы раз і сабраў на сцэне ў Стаўрапалі 12 прыгажунь з розных гарадоў Беларусі і Расіі.
Тытул "Каралева студэнцтва" заваявала студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Вікторыя Вараб'ёва. Канкурсантка з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Карына Саргавіцкая годна прадставіла Купалаўскі ўніверсітэт і атрымала тытул «Віцэ-Каралева студэнцтва Саюзнай дзяржавы-2021».
Фінальнае шоу адбылося 24 студзеня і ўключыла ў сябе інтэлектуальны конкурс і яркую творчую праграму маляўнічых дэфіле ў вясельных і нацыянальных вобразах.
Дзяўчаты прайшлі праз насычаную праграму спаборніцтваў, сталі ўдзельніцамі творчых, грамадскіх і патрыятычных мерапрыемстваў, асабістых сустрэч і прэс-канферэнцый з грамадскімі і палітычнымі лідарамі.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскі саюз моладзі. У 2022 годзе конкурс праходзіў пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і ўрада Стаўрапольскага краю. За 30-гадовую гісторыю праект прымалі розныя гарады Беларусі і Расіі - Мінск, Чыта, Уфа, Масква, Стаўрапаль.