На пасяджэнні Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу відэасюжэтаў "Ветэраны Перамогі", прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 100-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Удзельнікі конкурсу падрыхтавалі відэаролікі аб вялікіх асобах, якія ўнеслі неацэнны ўклад у перамогу над фашызмам. Сярод пераможцаў конкурсу пярвічная прафсаюзная арганізацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Купалаўцы стварылі відэа пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Баранаву – асобу значную і вядомую не толькі ў Гродне. Валянціна Пятроўна вучылася і потым шмат гадоў выкладала ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы.
На яе жыццё выпалі тыя выпрабаванні, якія большасць з нас ведае толькі па падручніках гісторыі і кінафільмах. Чатыры разы яна, тады зусім маладая дзяўчына, звярталася ў ваенкамат з просьбай неадкладна адправіць яе на фронт. Ветэран прайшла Вялікую Айчынную вайну ад украінскага Старобельска да Прагі.