Конкурс творчых работ "Толькі Слову жыццё дадзена…" праводзіцца дыстанцыйна. Да ўдзелу запрашаюць студэнаў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама і школьнікаў. Творчыя працы прымаюцца з 21 лютага да 21 сакавіка. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 22 красавіка.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў названы тэрмін накіраваць творчую работу на электронныя адрасы.: conference.rusphil.hrodna@gmail.com (работы на рускай мове) або belaruskayfilalogia-grodna@mail.ru (работы на беларускай мове).
Спектр фарматаў работ шырокі, больш падрабязна з умовамі конкурсу і намінацыямі можна пазнаёміцца тут.
Акрамя дыпломаў і сувеніраў пры роўных балах пераможцы атрымліваюць перавагу пры паступленні на спецыяльнасці "Беларуская філалогія", "Руская філалогія" філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Лепшыя работы будуць апублікаваны ў газеце "Гродзенскі ўніверсітэт", а таксама размешчаны на сайце філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, у акаўнтах ВКонтакте, Youtube і Instagram кафедры рускай філалогіі і кафедры беларускай філалогіі ГрДУ.