На працягу студзеня і пачатку лютага на ўсіх факультэтах і ў інтэрнатах універсітэта адбыліся дыялогавыя пляцоўкі, дзе абмяркоўваліся змены ў Канстытуцыю. Да дыскусіі былі запрошаны супрацоўнікі ўніверсітэта.
Галоўная мэта дыскусійных форумаў - абмеркаваць новы праект Асноўнага Закона і адказаць на пытанні, якія засталіся ў супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У кожнай дыялогавай пляцоўцы бралі ўдзел эксперты як з ліку купалаўцаў, так і запрошаныя госці.
На дыялогавай пляцоўцы да абмеркавання запрасілі супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў. Спікерамі сталі старшыня абласнога суда Аляксандр Корзун, загадчык кафедры паліталогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар палітычных навук, прафесар Віктар Ватыль, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Як адзначыла Ірына Фёдараўна, магчымасць прыняць удзел у вырашэнні такіх важных дзяржаўных пытанняў, як унясенне змяненняў у Канстытуцыю, - гэта вялікі гонар для кожнага грамадзяніна.
- Калі мы разам прымаем рашэнні, калі нам неабыякава тое, што адбываецца, мы моцныя. І менавіта ў гэтым заклад моцнай дзяржавы, - адзначыла Ірына Фёдараўна. - Гістарычная памяць - гэта яшчэ адзін слуп, на якім трымаецца дзяржава. Нас з вамі чакае вялікая праца па фармаванні калектыўнай гістарычнай памяці. І гэтаму, несумненна, будзе садзейнічаць новы праект Канстытуцыі, дзе замацавана паняцце гістарычнай памяці і адлюстравана важнасць яе захавання.
Аляксандр Корзун адзначыў, што адным з найбольш папулярных пытанняў на дыялогавых пляцоўках сталі Паўнамоцтвы прэзідэнта і новы статус ВНС. І вельмі выдатна, што гэтыя моманты шырока абмяркоўваюцца - значыць людзі неабыякавыя і іх сапраўды цікавіць будучыня краіны.
- У выпадку прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі, у што я шчыра веру, чакаецца вялікая праца. Неабходна прывесці ўсе законы ў адпаведнасць з ёю. Так што Рэферэндум - гэта толькі пачатак вялікага шляху. Абмеркаванні і дыскусійныя форумы абавязкова працягнуцца, бо залог поспеху ў любой справе - стварэнне, - адзначыў Аляксандр Корзун.
Віктар Ватыль падвёў некаторыя вынікі абмеркавання прапанаваных змяненняў і адзначыў, што ўсе іх можна раздзяліць на тры вялікія блокі. Першы дае дакладныя маральныя арыенціры, якія адлюстраваны ў прэамбуле, дзе падкрэслены перспектывы развіцця беларускага грамадства і замацавана важнасць гістарычнай памяці. Да другога блоку можна аднесці дадатковыя сацыяльныя гарантыі, а ў трэцім - моманты, звязаныя з прапановай па развіцці сістэмы кіравання і народаўладдзя, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца Усебеларускі народны сход.
Пасля выступлення спікераў адбыўся жывы дыялог, падчас якога супрацоўнікі цікавіліся, як данесці важнасць рэферэндуму, які мае адбыцца, да моладзі, як гаварыць з ёй пра палітычныя і заканадаўчыя пытанні. Таксама купалаўцы спыталі спікераў пра самыя нечаканыя пытанні, якія ім былі зададзены. Пыталіся пра тое, якімі кампетэнцыямі павінен валодаць спецыяліст будучыні і шмат пра што іншае.
Вынікам абмеркавання стала выснова аб тым, што змены - гэта натуральны працэс усіх сфер жыцця дзяржавы, у тым ліку і ў заканадаўчай. Таму ўнясенне змен у Канстытуцыю - гэта адказ на запыт часу.
Наперадзе яшчэ адна серыя дыялогавых пляцовак на ўсіх факультэтах, актыўнымі ўдзельнікамі якіх стануць студэнты.