Актыўнае абмеркаванне новага праекту Канстытуцыі працягваецца, да яго далучаюцца прадпрыемствы і арганізацыі. Нярэдка запрошанымі спікерамі на дыскусійных форумах становяцца супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Так, спікерам на дыялогавай пляцоўцы РУП "Гроднаэнерга" стаў Віктар Ватыль, загадчык кафедры паліталогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар палітычных навук, прафесар.
Віктар Мікалаевіч расказаў працоўнаму калектыву РУП "Гроднаэнерга" аб асноўных змяненнях, якія прапануюць унесці ў Канстытуцыю. Таксама прафесар растлумачыў, з якімі працэсамі ў грамадстве яны звязаны і чаму менавіта зараз наспела неабходнасць рэфармаваць Асноўны закон.
- Рэаліі сучаснага свету сышлі далёка наперад, у параўнанні з 1994 годам, калі была прынятая наша Канстытуцыя. А для таго, каб дзяржава развівалася і ўдасканальвалася, патрэбна сучасная заканадаўчая база, якая дасць гарантыю бяспекі грамадзян і дакладна абароніць іх правы, - адзначыў Віктар Ватыль.
Пасля таго выступу спікера супрацоўнікі задалі пытанні і атрымалі кампетэнтныя адказы, якія дапамогуць зрабіць свядомы выбар на Рэферэндуме, запланаваным на 27 лютага.