Учора адбылося пасяджэнне Прэзідыўма Рэспубліканскай рады рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. Асноўнай тэмай пасяджэння стала пытанне ўдасканалення дзейнасці студэнцкага самакіравання ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
Менавіта гэтая тэма была адлюстравана ў дакладзе рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі. Яна расказала пра структуру студэнцкага самакіравання ў розных універсітэтах краіны. Ірына Фёдараўна зрабіла акцэнт на перспектывах развіцця канцэпцыі студэнтацэнтраванай адукацыі і расказала аб метадах работы са студэнцкім актывам і моладдзю ў цэлым.