З 14 па 18 лютага ў Купалаўскім універсітэце будзе працаваць камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі.
Дзяржаўную акрэдытацыю будуць праводзіць па спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі "Кампутарная фізіка" і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Тэставанне праграмнага забеспячэння", а таксама перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Працоўнае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".
Старшыня камісіі - Венгурава Кацярына Віктараўна, інспектар упраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі.