Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі будзе працаваць у Купалаўскім універсітэце з 14 па 18 лютага.
Дзяржаўную акрэдытацыю будуць праводзіць па спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі "Кампутарная фізіка" і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Тэставанне праграмнага забеспячэння", а таксама перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Працоўнае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі". Старшыня камісіі – Венгурава Кацярына Віктараўна, інспектар упраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі.