З 14 па 18 лютага ў Купалаўскім універсітэце працавала Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы паспяхова з ёй справіўся.
Дзяржаўная камісія рэкамендавала акрэдытаваць ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі "Кампутарная фізіка" і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Тэставанне праграмнага забеспячэння", а таксама перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Працоўнае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі". Старшыня камісіі - Венгурава Кацярына Віктараўна, інспектар упраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі адзначыла высокі ўзровень і якасць падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўніверсітэце.