У нашых ВНУ даўняя і цёплая гісторыя партнёрскіх адносін, таму не выпадкова, што замежныя калегі падзялілі з купалаўцамі сваё свята - сёння расійскаму ўніверсітэту споўніцца 75 гадоў. У сваю чаргу партнёры павіншавалі купалаўцаў надыходзячым 82-м Днём нараджэння.
Ва ўрачыстым пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўніцтва двух універсітэтаў і таксама студэнты. Бакі цёпла прывіталі адзін аднаго і паглядзелі прэзентацыю Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта.
Затым студэнтаў-купалаўцаў расійскія калегі запрасілі прыняць удзел у забаўляльнай віктарыне-квізе і анлайн-конкурсе ў сацыяльных сетках.