Падчас сустрэчы, якая адбылася 22 лютага, абмяркоўваліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў сферы рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм.
У складзе дэлегацыі, якая наведала Купалаўскі ўніверсітэт, – дэкан факультэта хімічнай тэхналогіі паліва і арганічных злучэнняў Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута Алішэр Абдулаеў, а таксама начальнік аддзела па каардынацыі сумесных адукацыйных праграм у супрацоўніцтве з замежнымі адукацыйнымі ўстановамі Анвар Шарнаеў.
На пачатку размовы прарэктар Юрый Бялых адзначыў, што супрацоўніцтва з Узбекістанам з'яўляецца стратэгічным і прыярытэтным напрамкам для ГрДУ імя Янкі Купалы.
Нагадаем, дамова аб супрацоўніцтве паміж Купалаўскім універсітэтам і Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытутам была падпісаная 4 сакавіка 2021 года падчас візіту ў Рэспубліку Узбекістан прарэктара па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыя Белых. Тады былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб правядзенні сумесных навуковых даследаванняў па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, аб праектаванні і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм, аб арганізацыі і правядзенні стажыровак для выкладчыкаў і навучэнцаў Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
– Мы зацікаўлены ў падрыхтоўцы нашых студэнтаў па цэлым шэрагу роднасных спецыяльнасцей, у арганізацыі перападрыхтоўкі нашых выкладчыкаў у вашым універсітэце, а таксама ў запрашэнні вашых спецыялістаў у наш інстытут. Акрамя таго, мы плануем адправіць у ваш універсітэт нашых прафесараў для ўдзелу ў праграме "Запрошаны прафесар", - адзначыў у сваёй прамове начальнік аддзела па каардынацыі сумесных адукацыйных праграм у супрацоўніцтве з замежнымі адукацыйнымі ўстановамі Анвар Шарнаеў. - Наш інстытут развіваецца ў розных напрамках - хімічная прамысловасць, машынабудаванне, харчовая прамысловасць. Упэўнены, што акадэмічная мабільнасць, абмен выкладчыкамі, сумесная распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйных праграм будуць садзейнічаць развіццю нашых партнёрскіх адносін.
Кіраўнікі структурных падраздзяленняў Купалаўскага ўніверсітэта - дырэктар Тэхналагічнага каледжа Андрэй Буць, дырэктар ІПКіПК Алена Канцэал, а таксама намеснік дэкана факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Віктар Варапаеў - прадставілі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці сваіх падраздзяленняў, якія могуць зацікавіць калег з Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Удзел у дыскусіі прынялі таксама дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі і загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун, якія прапанавалі абмеркаваць магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў ходзе сумесных навуковых даследаванняў і рэалізацыі адукацыйнай праграмы па спецыяльнасці "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання".
Дэкан факультэта хімічнай тэхналогіі паліва і арганічных злучэнняў Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута Алішэр Абдулаеў выказаў зацікаўленасць у адкрыцці гэтай сумеснай адукацыйнай праграмы. Прычым прадстаўнікі ўзбекскага боку звярнулі ўвагу на тое, што гатовы весці далейшы дыялог як аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй I ступені, так і аб магчымасці рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, асваення рабочымі спецыяльнасцямі і перападрыхтоўцы кадраў і павышэнні кваліфікацыі.
- У нас з'явілася шмат цікавых напрамкаў, у рамках якіх мы гатовы працаваць з замежнымі партнёрамі. Напрыклад, праводзіць сумесную навуковую працу ў лабараторыях па харчовай тэхналогіі, функцыянальным харчаванні, нутрыцыалогіі, дзіцячым харчаванні і іншых напрамках, - адзначыў Алішэр Абдулаеў.
Пасля заканчэння перагавораў для гасцей правялі экскурсію па ўніверсітэце.