«Наўруз Байрам» – цудоўнае свята, якое сімвалізуе ва ўсходніх народаў вясну і новае жыццё, у Купалаўскім універсітэце адзначаць ужо пяты раз. Імпрэза пройдзе 24 і 25 сакавіка.
У рамках фестывалю запланавана правядзенне турніру па футболе, конкурсу эсэ, канцэрт мастацкай самадзейнасці, кірмаш-выстава "Вясёлка творчасці".
Турнір па міні-футболе адбудзецца ў навучальным корпусе па вуліцы Захарава, 32 24 сакавіка. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты ГрДУ імя Янкі Купалы.
У другі дзень фестывалю ў навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22 пройдзе кірмаш-выстава "Вясёлка творчасці". А ў навучальным корпусе па вуліцы Леніна, 32 адбудзецца канцэрт мастацкай самадзейнасці і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу эсэ. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і творчыя калектывы ўніверсітэта.
Сваю працу на конкурс эсэ неабходна адправіць да 18.03.2022 па наступных тэмах: «Наўруз у маёй сям'і», «Мая Радзіма», «Беларусь у маім жыцці» (на электронную пошту аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці orisam@grsu.by).
Для ўдзелу факультэта ў фестывалі неабходна запоўніць заяўку па спасылцы. Таксама кожнаму ўдзельніку неабходна зарэгістравацца індывідуальна па спасылцы.
Рэгістрацыя і запаўненне заяўкі - да 04.03.2022. Запрашаем прыняць удзел і прасякнуцца ўсходняй культурай!