Ірына Кітурка, рэктар Купалаўскага ўніверсітэта, узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" за шматгадовую і плённую працу і асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі.
Узнагароду Ірына Фёдараўна атрымала з рук Міністра адукацыі Андрэя Іванца на пасяджэнні калегіі ведамства з удзелам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі. Паводле яго слоў, сістэма адукацыі нашай краіны сёння самая буйная, налічвае 7,5 тысячы ўстаноў, больш за тры мільёны навучэнцаў і 415 тысяч настаўнікаў, членаў прафесарска-выкладчыцкага складу.
У фокусе задач, якія стаяць перад галіной у 2022 годзе, узмацненне ўвагі педагагічнай грамадскасці па рашэнні задач дапрафесійнай падрыхтоўкі і прафесійнаму навучанню; умацаванню фізічнага здароўя навучэнцаў, выхавання беражлівых і адказных адносін да яго, паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі. Андрэй Іванец спыніўся і на іншых ключавых задачах, у тым ліку пытанне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.