На факультэце эканомікі і кіравання адбыўся першы выпуск магістрантаў з ліку замежных грамадзян КНР па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", якія навучаліся ў дыстанцыйнай форме на англійскай мове.
Падрыхтоўка на другой ступені вышэйшай адукацыі на англійскай мове на факультэце эканомікі і кіравання ажыццяўляецца па трох спецыяльнасцях: "Сусветная эканоміка", "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" і "Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт", дзе навучаецца звыш 140 чалавек з ліку замежных грамадзян КНР і больш за 100 чалавек з Беларусі.
За перыяд навучання магістранты з КНР і іншых краін мелі магчымасць удзельнічаць у канферэнцыях, якія праводзяцца як у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і на факультэце, так і за мяжой. Яны мелі магчымасць выступіць са сваімі дакладамі і апублікаваць артыкулы ў зборніках канферэнцый. Магістранты з КНР прымалі ўдзел у рэжыме анлайн і ў мерапрыемствах выхаваўчага характару.
У працэсе навучання ў рамках дзеючай праграмы "Запрошаны прафесар" для магістрантаў правялі заняткі прадстаўнікі з ВНУ-партнёраў - Харватыі і Казахстана.
Факультэт эканомікі і кіравання - лідар у Гродзенскім рэгіёне па падрыхтоўцы магістраў эканамічнага профілю.