7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў сумесна з БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы правялі спартыўны флэшмоб "Мы - за спорт!".
Да флэшмобу далучыліся студэнты розных факультэтаў нашага ўніверсітэта. Яго ўдзельнікі пад запальную музыку развучылі рухі з танцавальным калектывам педагагічнага факультэта «Delirium».
Атмасфера флэшмобу атрымалася святочнай, яркай і незабыўнай. Як адзначылі арганізатары, здаровы лад жыцця звязаны не толькі са спортам, а ў цэлым з рознымі актыўнасцямі – танцамі, пешымі прагулкамі, катаннем на роліках, таму яны вырашылі правесці менавіта такі флэшмоб.