Ірына Фёдараўна стала госцем праекту «ПАТОК» і дала інтэрв'ю, якое атрымалася вельмі душэўным і нязмушаным. Пытанні адрасаваў вядучы і гледачы прамой трансляцыі.
Гледачы даведаліся, аб чым у дзяцінстве марыла Ірына Фёдараўна, аб чым марыць сёння. Рэктар расказала, як арганізоўвае свой час для працы на вынік у навуцы і ў прафесіі. Натуральна, пагаварылі аб студэнцтве, бо так цікава, якой студэнткай была Ірына Кітурка.
Не абышлі бокам і сямейныя тэмы. Напрыклад, што рыхтуе Ірына Фёдараўна для сваіх родных, як бавіць вольны час з блізкімі? Распавяла, якую музыку яна слухае. Маленькі спойлер: адказ вас здзівіць. Увогуле, гутарка атрымалася ўсебаковай і вельмі адкрытай!
Запіс прамой трансляцыі ёсць у адкрытым доступе, так што яе можна паглядзець. А бонусам да інтэрв'ю ідзе невялікі фотарэпартаж аб тым, як прайшлі здымкі. Прыемнага прагляду!