У Купалаўскім універсітэце стартаваў чэмпіянат па ваенна-прыкладным мнагаборстве, у якім прымаюць удзел ваенныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і Ваенна-медыцынскі інстытут Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця чэмпіянату да спартсменаў з прывітальным словам звярнуўся начальнік ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Палаў і пажадаў поспеху ў спаборніцтвах.
На працягу трох дзён удзельнікі спаборніцтваў будуць праходзіць розныя іспыты. Сярод іх бег на 100, 1000 і 3000 метраў, падцягванні на перакладзіне, пераадоленне адзінай паласы перашкод, кіданне гранты на далёкасць.
Чэмпіянат завершыцца 13 красавіка ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў.