Купалаўскі ўніверсітэт і пракуратура вобласці цесна супрацоўнічаюць.
Перш чым пачаць працу канферэнцыі пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў і рэктар універсітэта Ірына Кітурка падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, замацаваўшы шматгадовае сяброўства афіцыйным дакументам. Заключанае пагадненне дасць магчымасць яшчэ больш цесна наладжваць сумесную работу і адкрые новыя шляхі ўзаемадзеяння для бакоў.
- Стогадовы юбілей пракуратура адзначыць 26 чэрвеня, але ўжо зараз праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай важнай даты. Адным з іх стала навукова-практычная канферэнцыя, якая прайшла на базе Купалаўскага ўніверсітэта, які на працягу многіх гадоў з'яўляецца кузняй кадраў пракуратуры вобласці. Большасць нашых супрацоўнікаў скончылі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у тым ліку і я, - распавёў Аляксандраў Жукаў.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, Ірына Кітурка адзначыла, што навукова-практычная канферэнцыя "Пракуратура Рэспублікі Беларусь: 100 гадоў на варце законнасці і парадку" стала вельмі значнай падзеяй у календары Купалаўскага ўніверсітэта.
- Супрацоўніцтва з абласной пракуратурай пачалося ва ўніверсітэце з моманту стварэння юрыдычнага факультэта. Было рэалізавана нямала сумесных праектаў па падрыхтоўцы кадраў, стварэнні базы даных пазаштатных супрацоўнікаў, фарміраванні навучальных праграм, практыка-арыентаванай адукацыі. Асабліва значнай стала сумесная работа над мерапрыемствамі, прысвечанымі тэме генацыду беларускага народа. Думаю, наша навукова-практычная канферэнцыя, якая аб'яднала навукоўцаў, практыкаў і студэнтаў зойме дастойнае месца сярод падзеяў, прымеркаваных да 100-годдзя органаў пракуратуры, - распавяла рэктар.
Пасля таго, як было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Купалаўскім універсітэтам і пракуратурай вобласці, удзельнікі пачалі работу канферэнцыі, падчас якой былі заслуханы даклады прысвечаныя асноўным вехам гісторыі пракуратары Беларусі, вынікам расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны. перыяд, абароне культурных каштоўнасцей, крымінальных справах, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю.
З пленарнымі дакладамі выступілі начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Калацэй, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Мартыненка, загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко, начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за адпаведнасцю законам па крымінальных справах Яўгенія Парамонава і старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Аляксандр Седач.
У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі органаў пракуратуры, Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, суда Гродзенскай вобласці, аддзела прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, УУС Гродзенскага аблвыканкама студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.