Студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі спецыяльнасці "Камп'ютарная бяспека" Андрэй Хомбак, Дзмітрый Кулікоў і Аляксей Лялевіч прынялі ўдзел у першым кваліфікацыйным туры V Міжнароднай алімпіяды па аналізе даных (IDAO 2022) і выйшлі ў фінал спаборніцтваў, які адбудзецца ў Маскве.
Алімпіяду праводзіць кампанія "Яндэкс" сумесна з факультэтам камп'ютарных навук Вышэйшай Школы Эканомікі (Расія). Для праходжання кваліфікацыйнага тура рабятам спатрэбіліся веды ў галіне графавых нейронавых сетак для вырашэння навуковай задачы па прадказанні ўласцівасцей двухмерных крышталяў розных канфігурацый.
Віншуем каманду і жадаем поспехаў у фінале!