У гэты чацвер адбудзецца некалькі цікавых спартыўных мерапрыемстваў. З раскладам можна азнаёміцца ніжэй.
14 красавіка ў лёгкаатлетычным манежы па вуліцы Захарава, 32 адбудзецца спартакіяда ГрДУ-2022 па гіравым спорце сярод навучэнцаў універсітэта. Узважванне і пачатак працы мандатнай камісіі адбудзецца ў 11.00. Таксама тут пройдзе фестываль сілавых відаў спорту «АСІЛАК».
Пачатак спаборніцтваў і фестывалю а 12:00.
14 красавіка ў спартыўнай зале №1 па вуліцы Захарава,32 пройдуць гульні суперкубка па баскетболе 3х3 сярод жаночых і мужчынскіх каманд факультэта фізічнай культуры і прызёраў круглагадовай спартакіяды ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пачатак у 13.00
СПАРТЫЎНАЯ ПЕРАМОГА
10 красавіка ў спартыўнай зале №2 вуліцы Захарава,32 адбылася гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "Вітэн-Юні" (Орша). Наша каманда атрымала перамогу з лікам 7:3.