Аўдыт сістэмы менеджменту якасці Купалаўскага ўніверсітэта на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння Рэспублікі Беларусь праходзіць на працягу сённяшняга дня.
Аўдыт ажыццяўляюць супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі. У ліку правяраемых службовых асоб - прарэктар па вучэбнай рабоце і прарэктар па выхаваўчай рабоце. Група экспертаў-аўдытараў правядзе перыядычную ацэнку аддзела менеджменту якасці, інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, вучэбна-метадычнага ўпраўлення, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, навукова-даследчай часткі, цэнтра кадравай і прававой работы. Таксама камісія папрацуе на факультэтах Купалаўскага ўніверсітэта.
ДАВЕДКА
У 2010 годзе сістэма менеджменту якасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням нацыянальнага стандарту СТБ ISO 9001-2009 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і міжнароднага стандарту DIN EN ISO 9001:2008 у Нямецкай сістэме акрэдытацыі DAkkS. У сувязі з прызнаннем Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь адпаведнай і эквівалентнай еўрапейскім і міжнародным патрабаванням, у 2019 годзе заяўка на праходжанне сертыфікацыйнага аўдыту на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарта DIN EN ISO 9001:2015 не падавалася.