Апрабаваць створаныя ўдзельнікамі праекты змогуць настаўнікі, метадысты, бібліятэкары, педагогі дадатковай адукацыі, выкладчыкі, студэнты, навучэнцы.
Міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2022» стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы 24 студзеня і завершыцца 30 жніўня. Марафон накіраваны на навучанне педагагічных работнікаў тэхналогіі стварэння навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў, праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» ў 2016-2021 гадах і дыстанцыйнага курса ад кампаніі Intel «Праектная дзейнасць у інфармацыйна-адукацыйным асяроддзі 21 стагоддзя».
Міжнародны дыстанцыйны трэнінг "Вясновая сесія" накіраваны на правядзенне грамадска-прафесійнай экспертызы сеткавых праектаў і вэб-квестаў, створаных удзельнікамі марафону, павышэнне ІКТ-кампетэнтнасці педагогаў і асваенне сучасных міжпрадметных тэхналогій, у тым ліку дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. Апрабацыя праектаў пройдзе ў два этапы: з 26 красавіка па 16 мая і з 10 па 30 мая. Вынікі апрабацыі падвядуць 1 чэрвеня. Усе тыя, хто стане ўдзельнікам апрабацыі сеткавых праектаў, атрымаюць электронны сертыфікат ад аргкамітэта.Рэгістрацыя удзельнікаў - да 25 красавіка.
У спісе створаных у рамках марафону праектаў – вэб-квест “ААП – і цябе навучаць”, аўтар – старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Юлія Гушча, сеткавы праект “У лабірынцы складанага сказа”, аўтар – дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Лапкоўская, вэб-квест "Хлорка-сняданак чэмпіёнаў", аўтар - старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Юлія Мазур, вэб-квест "(не) Багі гаршкі абпальваюць", аўтар - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава, вэб-квесты студэнтаў педагагічнага факультэта: "Прыгоды Машы ў краіне Правапісу", аўтар - Юлія Шчэрба і "Прыгоды ў краіне Фіксікаў", аўтар - Таццяна Чапля.
Для студэнтаў, якія асвойваюць камп'ютарную лінгвістыку, карысным будзе ўдзел у квэст-алімпіядзе «The Attemp», аўтар – студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Ерафеева.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафону «Купалаўскія праекты - 2022» можна знайсці на сайце «Купалаўскія праекты».