На мінулым тыдні адбыўся фінал чэмпіянату Паўночная Еўразія (NERC Finals) сезона 2021-2022 студэнцкіх спаборніцтваў па праграмаванні. Усяго ў чэмпіянаце бралі ўдзел больш за 220 каманд з універсітэтаў Расіі, Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана. Спаборніцтвы адначасова праходзілі на 5 пляцоўках у 4 краінах: у Санкт-Пецярбургу, Барнавуле, Алматы, Ерэване і ўпершыню ў Мінску.
Наш універсітэт прадстаўлялі дзве каманды. У складзе «GrSU 1» былі студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Уладзілен Лакцевіч, студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Юрый Сарасек, магістрант факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікалай Ігнаценка.
У склад «GrSU 2» увайшлі студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Хомбак, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Каранеўскі, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Мікалай Зданчук. Трэнер каманд Юрый Сцёпін, старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм
Каманда «GrSU 1», адзіная з рэгіянальнай ВНУ, заваявала дыплом трэцяй ступені і пацвердзіла высокі статус нашага ўніверсітэта. Па выніках спаборніцтваў для ўдзелу ў фінальных спаборніцтвах Чэмпіянату свету па праграміраванні сезона 2021-2022 прайшла Каманда БДУ.
Для вырашэння кожнай камандзе з трох чалавек быў дадзены адзін камп'ютар і 5 гадзін часу для рашэння 12 задач. Студэнтам неабходна было распрацаваць алгарытм, даказаць яго правільнасць і аптымальнасць, напісаць праграму на адной з моў праграмавання і адправіць для праверкі ў аўтаматызаваную тэсціруючую сістэму. Каб рашэнне было залічана, праграма для ўсіх (да 100) зыходных набораў даных павінна выдаць правільны адказ. Частковыя адказы не залічваюцца. Нават адзін няправільны адказ са 100 тэстаў не дае магчымасці лічыць задачу вырашанай. Перамагае каманда, якая вырашыла найбольшую колькасць задач за меншы час.