Форум адбыўся ў Мінску і сабраў прадстаўнікоў міністэрстваў, рэспубліканскіх ведамстваў і агенцтваў ААН у Беларусі, маладзёжных паслоў мэт устойлівага развіцця. Удзельнікамі форуму сталі і купалаўцы: студэнт 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Вадзім Гунько і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Вера Мартынава.
На форуме была адзначана важнасць уцягвання моладзі ў дасягненне мэт устойлівага развіцця і рэалізацыю праектаў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Быў зроблены акцэнт на тым, што інстытут маладзёжных паслоў МУР арыентаваны на маладых і ініцыятыўных грамадзян нашай краіны, якім патрэбна падтрымка ў рэалізацыі іх ідэй і праектаў.
Праграма мерапрыемства ўключала ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў, прэзентацыю эксперыментальных праектаў.
Маладзёжныя паслы абіраюцца ў ходзе конкурсу "Маладзёжны пасол МУР - будучыня планеты ў нашых руках", які праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.