Танцавальны конкурс прайшоў 20 красавіка і аб'яднаў аматараў танцаў з Гродна і Гродзенскай вобласці напярэдадні міжнароднага дня танца, які адзначаецца 29 красавіка.
Удзельнікі конкурсу прадставілі нумары ў некалькіх намінацыях: стылізаваны народны танец, street show, dance show і free show. Журы чакала няпростая задача, бо кожны нумар атрымаўся яркім, запамінальным і ўнікальным.
Сольныя, дуэтныя і калектыўныя выступленні ацэньвалі начальнік аддзела культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Алена Стэльмах; кіраўнік студыі сучаснай харэаграфіі нашага ўніверсітэта, трэнер каманды "Adept Crew" Юрый Кізер, дырэктар школы сучаснага танца "Адэпт", выпускніца нашага ўніверсітэта Наталля Марасава, мастацкі кіраўнік тэатра моды "Уні-АРТ" Віялета Куроўская.
Пры выбары пераможцы ўлічвалася ўсё: тэхніка, відовішчнасць, артыстызм, кампазіцыя нумара, а таксама касцюмы, рэквізіт і культура выканання. Па выніках напружанай танцавальнай бітвы месцы размеркаваліся наступным чынам. Першай у намінацыі “Free show” стала студыя танца “D.H.TEAM” (г. Гродна) пад кіраўніцтвам Дзіяны Духанінай. Першае месца ў намінацыі «Дуэты» і «Сола» падзялілі танцавальныя тандэмы Арцёма Часноўскага (факультэт матэматыкі і інфарматыкі) і Дзіяны Бялянкінай (факультэт фізічнай культуры), а таксама Мікіты Шэўчыка (факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання) і Кацярыны Шаўцовай (факультэт біялогіі і экалогіі). У намінацыі "Street show" перамог агульнаўніверсітэцкі калектыў сучаснай харэаграфіі "Stu-dance" пад кіраўніцтвам Дзіяны Духанінай.
Пераможцы намінацый фестывалю-конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі з эмблемай праекта.