У ГрДУ імя Янкі Купалы для работнікаў, якія знаходзяцца ў рэзерве кіруючых кадраў і групе перспектыўнага кадравага рэзерву, праводзіцца навучанне па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі "Кіраванне асобасным ростам кіраўніка".
Лектарамі на занятках выступаюць выкладчыкі кафедры кіравання і эканомікі вышэйшай школы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. У межах навучання свой аўтарскі курс прадставіць прафесар Наталля Раманчык, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
На лекцыях рэзервісты вывучаць тэарэтычныя асновы прафесійнага і асобаснага росту, а на практычных занятках асвояць канкрэтныя тэхналогіі, методыкі і прыёмы самаменеджменту ў асобасным і прафесійным самаўдасканаленні.
На адкрыцці заняткаў слухачоў прывітаў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі і пажадаў прадуктыўнага навучання, развіцця асобасных і кіраўнічых кампетэнцый будучым кіраўнікам.