У Купалаўскім універсітэце завяршылася першынства па валейболе сярод мужчынскіх каманд у праграме круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў. З 18 па 27 красавіка праходзілі гарачыя баталіі, ніхто не хацеў саступаць перамогу!
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ўсебакова падтрымліваюць студэнцкі спорт і матывуюць юнакоў прымаць удзел у спаборніцтвах. Любыя спаборніцтвы - свята для купалаўцаў. Першынства па валейболе не стала выключэннем!
Усе рабяты годна змагаліся, але спаборніцтва прадугледжваее наяўнасць пераможцы. "Бронзу" заваявала каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, "серабро" ў спартсменаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. "Золата" забрала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі.