26-29 красавіка 2022 года на базе Уральскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў рамках XII Еўразійскага эканамічнага форуму моладзі "Расія і свет у новых рэаліях: змяненне светагаспадарчых сувязей" праходзіць конкурс навукова-даследчых работ студэнтаў "Лічбавае адкрыццё". У склад экспертаў конкурсу ад Купалаўскага ўніверсітэта быў запрошаны Ігар Мартыненка, доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу.
Мерапрыемства ўключае 45 конкурсаў і 6 кангрэсаў, адкрытыя лекцыі, пленарнае пасяджэнне, сустрэчу студэнтаў з дыпламатамі. У гэтым годзе форум аб'яднаў больш за 8000 тысяч удзельнікаў з 92 краін свету і 76 рэгіёнаў Расіі. Удзельнікамі з'яўляюцца маладыя спецыялісты, студэнты, якія прадстаўляюць вынікі сваіх даследаванняў, запрашаюць займацца вучобай, навукай і бізнесам у розных краінах свету.
У час свайго выступлення Ігар Мартыненка акцэнтаваў увагу на неабходнасці абмену ведамі, ідэямі і вопытам выкарыстання механізмаў прававога рэгулявання эканамічных працэсаў, а таксама расказаў аб дасягненнях Беларусі ў гэтай сферы.
Арганізацыйны камітэт Еўразійскага эканамічнага форуму моладзі высока ацаніў удзел прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы ў мерапрыемстве міжнароднага фармату, што пацвярджаецца лістом падзякі ад рэктара Уральскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Якава Сіліна.