У гэты ясны і сонечны дзень Купалаўцы падзялілі з усёй Беларуссю вялікі Дзень Перамогі.
У Гродне свята разгарнулася ля Кургана Славы, дзе прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 77-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўшанавалі памяць тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба. Пасля завяршэння ўрачыстага мітынгу госці адправіліся на інтэрактыўныя лакацыі, сярод якіх была і пляцоўка нашага ўніверсітэта.