У канцы красавіка адбыліся пітчынгі адборачнага тура конкурсу «ІнНаСтарт». Удзельнікі прэзентавалі свае праекты і атрымалі адваротную сувязь ад журы і сваіх канкурэнтаў. Усяго на конкурс была пададзена 71 заяўка ад студэнтаў не толькі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, але і іншых навучальных устаноў Гродна. Прызёрамі конкурсу сталі 15 праектаў.
У намінацыі "IT-рашэнне для бізнесу" лепшымі сталі праект "АграАктоКоптар" студэнта факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандра Міхалевіча; праект “PIE_BOT” студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўгена Занеўскага, Аляксандра Гіржона; праект «Smart пажарапавяшчальнік Fsafe» студэнта Тэхналагічнага каледжа Ягора Якубовіча.
Прызёрамі ў намінацыі "Бізнес-інавацыя" сталі праект "Інавацыйнае пакрыццё S-res" студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта Дзіаны Сідарук, Яны Кандрацюк, Івана Ляўковіча; праект "Электраэкстракцыя хелатных злучэнняў медзі і іх ахоўная функцыя на расліны" студэнткі факультэта біялогіі і экалогіі Анастасіі Сакалоўскай; праект "BIWC" студэнта фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандра Баума.
У намінацыі "Сацыяльная інавацыя" перамаглі праект "Неінвазіўны глюкометр" студэнтаў фізіка-тэхнічнага факультэта, аўтары - Уладзіслаў Скрундзь, Уладзіслаў Казлоўскі; праект “Artisan By” студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання Леаніда Ціпунова, Веранікі Цімашковай, Юліі Папуцэвіч; праект «Апгрэйд» сталовай» студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ксеніі Бурдыкі.
У намінацыі «Праект для ўніверсітэта» лепшымі сталі праект «Галерэя лічбавага мастацтва» студэнтаў факультэта мастацтва і дызайну Надзеі Афонькінай, Дзіяны Наско, Веранікі Кавалёвай; праект "Медыя гульня" студэнткі факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Вікторыі Смарыга; праект “Make Yourself Athlete” студэнтаў факультэта фізічнай культуры Вікторыі Гулер, Вікторыі Кунцэвіч, Аксаны Міранцовай.
У намінацыі "Футурыстычная ідэя" атрымалі перамогу праект "Хатні вецер" студэнтаў інжынерна-будаўнічага і фізіка-тэхнічнага факультэтаў Уладзіслава Арцюхевіча, Яўгена Янцукевіча; праект "Магнітны запіс інфармацыі" студэнта фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэя Маркевіча; праект «5D мадэляванне» студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання Паліны Філіпчук, Крысціны Кедык, Паліны Сіняк, Дзіяны Рачкоўскай.
Віншуем рабят з перамогай!