У мінулую нядзелю па вуліцах Гродна прайшоў хрэсны ход, прысвечаны 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях і 30-годдзю з дня адраджэння Гродзенскай епархіі.
Хрэсны ход, у якім прыняла ўдзел рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, пачаўся ад сцен Барысаглебскай царквы і завяршыўся ля Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Пасля завяршэння хрэснага ходу мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў Боскую літургію.
Таксама ў гэты дзень адбыўся падзячны малебен у рамках «Тыдня сям'і», дзе супрацоўнікі і студэнты маліліся за сям'ю Купалаўцаў. Малебен таксама даў старт 15-дзённаму марафону "У абарону жыцця!", які праводзіцца ў рамках супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.