Тэатралізаваны конкурс ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай перамозе прысвячаецца…" адбыўся ў рамках праекта "Дарогамі Перамогі".
Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях: "Эстрадны вакал" (індывідуальныя выканаўцы) і "Сцэнічнае слова". Удзельнікі выканалі адзін твор ваеннай тэматыкі аб гераічных старонках гісторыі, героях і падзеях Вялікай Айчыннай вайны, Вялікай Перамогі ў выглядзе вакальнага нумара і прачытання верша.
Па выніках конкурсных іспытаў пераможцамі ў намінацыі "Эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы)" сталі студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Марыя Бірукова і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Дзіяна Грышчук; 2 месца заняла Лізавета Дазорцава, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а 3 месца ў студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта – Ангеліне Янкелайць.
У намінацыі «Сцэнічнае слова» 1 месца падзялілі паміж сабой Анастасія Куджма, студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання, і дуэт Арцукевіч Вікторыі, студэнткі 1 курса педагагічнага факультэта, і Дар'і Маёравай, студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта. 2 месца заняла Вікторыя Арцукевіч, студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта. Дыпломам 3 быў узнагароджаны Мікіта Хмяльніцкі, студэнт 1 курса педагагічнага факультэта.
Спецыяльнымі намінацыямі ад журы былі адзначаны:
- «За волю да перамогі» - Уладзімір Лісавец, студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
- «За творчую арыгінальнасць» – Дыяна Сарока, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта
- «Сцэнічны вобраз» - Дар'я Лёгкая, студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта
- «За эмацыйнасць і шчырасць» - Варвара Міладоўская, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта і Міхаіл Іёнаў, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта.
Дзякуем канкурсантам за іх цікавыя выступленні. Жадаем поспехаў у творчасці!