Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт заключылі дагавор на ўмовах стратэгічнага партнёрства з мэтай развіцця і ўмацавання ўзаемадзеяння паміж бакамі па напрамках, якія праяўляюць узаемную цікавасць.
Універсітэт - месца, дзе навука і практыка ідуць рука аб руку. Ужо на працягу многіх гадоў навуковыя распрацоўкі купалаўцаў прымяняюцца ў самых розных сферах, а спецыялісты, якія выпускаюцца нашай ВНУ, запатрабаваны, таму не дзіўна, што Воранаўскі райвыканкам выступіў з прапановай аб супрацоўніцтве. Як адзначыў старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Захарчук, узровень выкладання ў Купалаўскім універсітэце адпавядае высокім стандартам, тут працуе выдатны прафесарска-выкладчыцкі склад.
- Супрацоўнічаючы і знаходзячы новыя сувязі, мы зможам закласці трывалы падмурак, на якім будзем гадаваць і выхоўваць нашых дзяцей. Педагогі нароўні з бацькамі дапамагаюць новаму пакаленню ўдасканальвацца. Натуральна, мы зацікаўлены ў павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў, якія працуюць у нашым раёне. Упэўненыя, што наша супрацоўніцтва будзе эфектыўным і плённым, - распавёў Дзмітрый Захарчук.
Заключаны дагавор прадугледжвае ўзаемадзеянне ў самых розных напрамках. Будзе праводзіцца сумесная работа па навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў і алімпіядныму руху. Бакам цікава супрацоўніцтва ў сферы захавання духоўнай, моўнай і літаратурнай спадчыны, а таксама ў сферы прафесійнага навучання і павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.
Купалаўскі ўніверсітэт мае багаты вопыт супрацоўніцтва з рознымі структурамі. Сярод іх органы пракуратуры, дзяржкантролю, рыхтуецца дамова аб супрацоўніцтве з калегіяй адвакатаў. Цяпер у коле сяброў ГрДУ імя Янкі Купалы прыбыла.
– Дадзеная дамова важная тым, што яна падпісваецца паміж універсітэтам і органам дзяржаўнага кіравання, бо ў вобласці паспяхова функцыянуе адукацыйны кластар. І мы як рэгіянальны ўніверсітэт адчуваем сваю адказнасць за тых рабят, якія вучацца на Гродзеншчыне. Мы можам і радыя на ўзроўні цеснага ўзаемадзеяння з рэгіёнамі аказаць дапамогу ў розных сферах. Гэта работа ў навуковым, творчым і алімпіядным напрамках, - адзначыла Ірына Фёдараўна. Таксама рэктар падкрэсліла, што гэтае супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае і вельмі карыснае для абодвух бакоў. Акрамя таго, актыўным удзельнікам дамовы стаў і раённы савет дэпутатаў Воранаўшчыны.
У рамках супрацоўніцтва таксама будзе актуальным узаемадзеянне ў пытаннях павышэння кадравага патэнцыялу журналістаў раённага выдання, іх канкурэнтаздольнасці ў інфармацыйнай прасторы і работа па ўзмацненні практыкаарыентаванага навучання і прафарыентацыйнай дзейнасці. Ужо запланаваны шэраг сумесных мерапрыемстваў.
Дарэчы, супрацоўніцтва паміж універсітэтам і Воранаўскім раёнам мае глыбокія карані. Як адзначыла старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч, ужо на працягу многіх гадоў раён супрацоўнічае з кафедрай беларускай філалогіі, якая аказала вялікае садзейнічанне ва папаўненні фальклорнай гісторыі Воранаўшчыны.
Важна супрацоўнічаць, набываць новыя сувязі, што дапаможа ўдасканаліць работу абласнога адукацыйнага кластара, адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык.
Сувязь грамадскасці, дэпутацкага корпуса, органаў кіравання і ўстаноў адукацыі сапраўды вельмі важная, бо выхаваць патрыёта і дастойнага грамадзяніна можа толькі патрыёт, падсумавала Ірына Фёдараўна.